Белорусский портал в Казахстане

Выступленне беларускай маладзёжнай зборнай Беларусі на чэмпіянаце Еўропы па футболе "стала адным з найвышэйшых спартыўных дасягненняў у гісторыі незалежнай Беларусі"



Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні Аляксандра Лукашэнкі ў адрас беларускай каманды, якая 25 чэрвеня на чэмпіянаце Еўропы ў дацкім Ольбаргу абыграла ў матчы за трэцяе месца каманду Чэхіі — 1:0 (Філіпенка, 88), атрымаўшы пуцёўку на Алімпійскія гульні 2012 года.

"Вы адзіная футбольная зборная каманда сярод краін постсавецкай прасторы, якая дабілася права выступіць на Алімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане і пакінула ззаду многія вядучыя футбольныя дзяржавы свету", — цытуе прэзідэнта сайт Беларускай федэрацыі футбола.

Лукашэнка выказаў падзяку камандзе "ад усяго беларускага народа за яркую, змястоўную, выніковую гульню" і пажадаў ёй удачы на Алімпіядзе-2012.

БелаПАН
Мінск, 26 чэрвеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/177/7515
Текущая дата: 06.05.2024