Белорусский портал в Казахстане

Вікторыя Азаранка прайграла ў паўфінале Уімблдонскага турніру



Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (5-е месца ў рэйтынгу) завяршыла выступленне на адкрытым чэмпіянаце Англіі — трэцім з чатырох турніраў "Вялікага шлема".

30 чэрвеня ў паўфінале (шосты круг) яна прайграла чэшцы Петры Квітавай (8) — 1:6, 6:3, 2:6.

На леташнім Уімблдонскім турніры Квітава перамагла Азаранку ў 1/16 фіналу. Лік асабістых сустрэч стаў 3:2 на карысць тэнісісткі з Чэхіі. Да гэтага Квітава ўступала 0:2.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 30 чэрвеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/177/7602
Текущая дата: 28.04.2024