Беларускія хакеісткі ўпершыню ў гісторыі заваявалі бронзавыя ўзнагароды Кубка свету, да гэтага лепшым вынікам было чацвёртае месца ў 2011 годзе.
Жаночая зборная Беларусі па індор-хакеі стала бронзавым прызёрам Кубка свету 2018 года.
У матчы за трэцяе месца, які адбыўся ў Берліне ў нядзелю, беларускі сустрэліся з камандай Украіны. Гульня завяршылася з лікам 2:1 на карысць падапечных Хермана Круіса. У складзе беларускай каманды вызначыліся Юлія Курганская (18-я хвіліна), Марына Нікіціна (33). У складзе ўкраінак мяч закінула Аксана Пархоменка (15).
Беларусь упершыню ў гісторыі стала бронзавым прызёрам Кубка свету. Да гэтага лепшым вынікам беларускіх хакеістак на турніры было чацвёртае месца ў Познані сем гадоў таму.
У сусветным рэйтынгу жаночая зборная Беларусі займае пятае месца.
У фінальным матчы Кубка свету сустрэнуцца каманды Нідэрландаў і Германіі.
Мінск, 11 лютага 2018
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/178/42515
Текущая дата: 18.11.2024