Белорусский портал в Казахстане

Прадстаўнікі турфірм лічаць, што сітуацыя з валютай толькі пачынае ўплываць на рынак турысцкіх паслуг і можа пагоршыцца



Нягледзячы на валютныя абмежаванні, праблем у Беларусі з купляй турыстычных пуцёвак не будзе. Такую думку выказаў 6 красавіка журналістам міністр спорту і турызму Алег Качан.

Ён прывёў у прыклад арганізацыю паездак беларускіх спартсменаў за мяжу. "Спартсмены разлічваюцца з дапамогай пластыкавай карткі па безнаяўным разліку, і ніякіх праблем няма", — сказаў міністр. Паводле яго слоў, такім чынам беларускія рублі аўтаматычна пераводзяцца ў валюту той краіны, дзе знаходзяцца спартсмены.

"Што перашкаджае турфірмам працаваць у гэтым кірунку?" — сказаў міністр. Ён прапаноўвае ўкараніць у турфірмах практыку безнаяўнага разліку за туры. "Усе хочуць працаваць за наяўныя грошы, і зразумела, чаму. А я прапаноўваю працаваць па бязналу", — сказаў Качан.

Як мяркуе міністр, валютныя абмежаванні ў Беларусі — гэта часовая мера, і ў хуткім часе ажыятаж пройдзе.

Крыху іншага меркавання прытрымліваецца супрацоўнік турыстычнай фірмы "Леа Тур" Святлана Бялько. "Сітуацыя з валютай толькі пачынае ўплываць на рынак турпаслуг, думаю, будзе горш. Таму што мяняюцца курсы валют, у людзей няма ніякай яснасці, яны баяцца траціць грошы. Аплаціць пуцёўку — гэта яшчэ паўбяды, гэта можна зрабіць і беларускімі рублямі. Але ж нейкую суму трэба яшчэ ўзяць з сабой. Калі яны едуць у Турцыю, Егіпет, дзе "ўсё ўключана" — гэта адна справа. І яшчэ — калі яны едуць у Іспанію, Італію, іншыя краіны Еўропы, там патрэбны наяўныя грошы, якія зараз купіць фактычна немагчыма".

БелаПАН
6 красавіка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/180/5751
Текущая дата: 03.05.2024