Мінскі хакейны клуб "Юнацтва" выйграў Кантынентальны кубак у вырашальнай сустрэчы з казахстанскім "Намадам".
Такім чынам, хакеісты "Юнацтва" змаглі па выніках матчу прабіцца ў Лігу чэмпіёнаў.
Гульня прайшла ў нядзелю 14 студзеня на сталічнай "Чыжоўка-Арэне".
Сустрэча мінчан з казахскімі хакеістамі завяршылася з лікам 5:2 на карысць беларускіх спартсменаў.
У беларусаў шайбамі у вароты суперніка адзначыліся Павел Развадоўскі (4-ая і 38-ая хвіліны), Канстанцін Захараў (20), Аляксей Яфіменка (25) і Максім Парфеявец (51).
Хакеісты "Намада" здолелі двойчы аформіць узяцце варот "Юнацтва" — на 14-ай хвіліне забіў Валерый Гурын, на 42-ой — Дзмітрый Гуркоў.
Такім чынам, хакеісты "Юнацтва" змаглі па выніках матчу прабіцца ў Лігу чэмпіёнаў у наступным сезоне.
Мінск, 15 студзеня 2018
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/181/42126
Текущая дата: 18.11.2024