Аб гэтым паведаміў навуковы супрацоўнік нацпарку Руслан Кніга.
Будучае гарадзішча позняга бронзавага - ранняга жалезнага вякоў з`явіцца на пясчаным узвышшы ў пойме ракі Лясная Правая паблізу в.Каменюкі. Будаўнічыя работы тут былі пачаты ў 2017 годзе.
За гэты час узведзена ўязная група музея з двухстворкавымі варотамі, пабудаваны масты, дарожкі і акружны абарончы вал. Будаўніцтва вялі спецыялісты філіяла "Брэстрэстаўрацыя ААТ "Белрэстаўрацыя" пад археалагічным наглядам супрацоўнікаў Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
У бягучым годзе ў асноўным плануецца ўзвесці двухрадныя абарончыя сцены, а таксама аналагі старажытных пабудоў: чатырохкамернае жыллё гарадзішча культуры штрыхаванай керамікі (VII ст. да н.э. - V ст. н.э.), паўзямлянкі слупавой канструкцыі зарубінецкай культуры (ІІІ ст. да н.э. - ІІ ст. н.э.), унікальнае жыллё мілаградскай культуры.
Аб`екты і інтэр`еры экспазіцыі музея будуць адноўлены на падставе археалагічных аналагаў. Будаўніцтва музея пад адкрытым небам у Белавежскай пушчы прадугледжана Дзяржаўнай праграмай аховы навакольнага асяроддзя і ўстойлівага выкарыстання прыродных рэсурсаў на 2016-2020 гады.
На плошчы больш як 16 га будзе створаны комплекс археалагічных помнікаў, якія адлюстроўваюць матэрыяльную і духоўную культуру насельніцтва заходніх рэгіёнаў Беларусі розных перыядаў - ад мезаліту, неаліту, бронзавага і жалезнага вякоў да сярэднявечча.
Пасля правядзення поўнай музеефікацыі тэрыторыі і збудаванняў у перспектыве наведвальнікі змогуць знаёміцца з унікальнай гісторыка-культурнай спадчынай краіны.
8 студзеня 2018, Брэст
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/182/42042
Текущая дата: 18.11.2024