Белорусский портал в Казахстане

Аляксандра Сасновіч выйшла ў паўфінал турніру ў Брысбене



Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (88-ы нумар рэйтынгу WTA) перамагла францужанку Алізэ Карнэ (38) і выйшла ў паўфінал на турніры ў аўстралійскім Брысбене (прызавы фонд - $894 тыс.).

У першым сэце сённяшняга паядынку 1/4 фіналу Аляксандра ўступіла з лікам 3:6, але потым пачала гуляць значна мацней і ўзяла верх у дзвюх партыях запар - 6:2, 6:3. Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 50 хвілін.



Цяпер у гульні за выхад у фінал Аляксандра Сасновіч будзе сапернічаць з пераможцай матчу паміж сербкай Аляксандрай Круніч (53) і латвійскай тэнісісткай Настассяй Севастовай (16).

На турніры ў кітайскім Шэньчжэні (прызавы фонд - $627 тыс.) беларуска Арына Сабаленка, якая займае 73-е месца ў сусветным рэйтынгу, у 1/4 фіналу згуляе з першай ракеткай планеты румынкай Сімонай Халеп.

4 студзеня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/183/41940
Текущая дата: 18.11.2024