У музейна-гістарычным комплексе Дудуткі 23-га снежня адбудзецца свята, прысвечанае традыцыйнаму святкаванню Каляд ў Беларусі.
Каляды - адно з самых старажытных святаў нашых продкаў, цесна звязанае з сонечным цыклам. З прыходам хрысціянства прымеркавана да рэлігійнага свята Нараджэння Хрыстова
"Дзень правядзення традыцыйнага свята абраны невыпадкова. Лічылася, што першы дзень Каляд (23 снежня па новым стылі) супадае з момантам, калі дзень пачынае павялічвацца, ноч скарачацца і справа паволі ідзе да вясны. Увогуле Каляды — адно з самых старажытных святаў нашых продкаў, цесна звязанае з сонечным цыклам. З прыходам хрысціянства прымеркавана да рэлігійнага свята Нараджэння Хрыстова", — распавялі арганізатары.
Нашыя продкі адзначалі Каляды на працягу 12 дзён. У гэты перыяд было прынята абмяжоўваць сябе ў фізічнай працы, збірацца ўсёй сям`ёй за адным сталом, весяліцца, вадзіць карагоды, калядаваць.
Традыцыйным і абрадавым пачастункам лічылася куцця — пшанічная каша з рознымі дадаткамі (мёдам, цукрам, арэхамі і іншымі).
Традыцыйным і абрадавым пачастункам лічылася куцця — пшанічная каша з рознымі дадаткамі (мёдам, цукрам, арэхамі і іншымі).
Асноўныя мерапрыемствы і пляцоўкі свята:
Плошча перад сыраварняй — галоўная танцавальна-музычная пляцоўка
На пляцоўцы перад гасцямі свята будзе разыграна музычна-тэатральнае прадстаўленне з удзелам музычных калектываў "Яварына", "Жывіца", "Фламея". А таксама гледачоў чакае знаёмства з традыцыйным абрадам калядавання і мноства іншых сюрпрызаў.
Этнаграфічная галерэя
У сценах галерэі адбудзецца знаёмства гасцей свята з традыцыйным беларускім тэатрам "Батлейка", а таксама ўсе наведвальнікі змогуць паслухаць традыцыйныя калядныя спевы ў харавым выкананні і прыняць удзел у майстар класе па роспісу навагодніх цацак.
Інтэрактыўныя зоны
Усе жадаючыя змогуць прыняць ўдзел у вясёлых Калядных забаўках — паскакаць у мяшках і камандных штанах, перамагчы ў спаборніцтвах па Калядным кёрлінгу, пастраляць з лука.
Вуліца майстроў
Вырабы традыцыйных рамесных майстэрняў: каваныя вырабы і ўпрыгажэнні, посуд і ганчарныя вырабы, вырабы з лёну, традыцыйнае адзенне, сувеніры ды iнш.!
Шацёр варажэі
Кожны госць свята зможа атрымаць персанальнае прадказанне на будучы год.
Пачастунак традыцыйнай куцьцёй
Каляды ў Дудутках — выдатная нагода ўсёй сям`ёй акунуцца ў незабыўную атмасферу свята ў тым выглядзе, у якім яго адзначалі нашы продкі, дакрануцца да гісторыі, паспрабаваць традыцыйныя стравы і проста бавіць час на свежым паветры ў асяроддзі выдатных пейзажаў беларускай прыроды.
Дзе: музейны комплекс "Дудуткі"
Калі: Пачатак мерапрыемстваў а 12 гадзiне 23 снежня
Мінск, 21 лістапада 2017
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/186/41211
Текущая дата: 18.11.2024