Белорусский портал в Казахстане

Зборная Ватыкана прыме ўдзел у міжрэлігійным марафоне ў Рыме



Жанчыны і мужчыны, свецкія і духоўныя ў бела-жоўтых майках з надпісам Athletica Vaticana 17 верасня прымуць удзел у забегу Via Pacis — першым міжрэлігійным паўмарафоне, які распачнецца і завершыцца на плошчы Святога Пятра.

Траса будзе праходзіць праз рымскую сінагогу і мячэць, а таксама храмы вальдэнсаў і праваслаўныя святыні. Утварэнне гэтай зборнай, у якую на сёння ўваходзіць каля 30 працаўнікоў Апостальскай Сталіцы, адобрыў Дзяржаўны сакратарыят.

Зборная выступіць пад патранатам Папскай рады па культуры.

Дыкастэрыя ўжо падтрымлівае футбольную зборную Ватыкана, а таксама каманду па крыкеце, у якія ўваходзяць слухачы папскіх навучальных устаноў у Рыме.

Catholic.by, 5 верасня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/189/40656
Текущая дата: 18.11.2024