Пра гэта паведамілі арганізатары.
Пераможцамі Мінскага паўмарафону на дыстанцыі 21,1 км сярод мужчын стаў кеніец, сярод жанчын — беларуска.
Кенійскі бягун Кіптум Маё пераадолеў дыстанцыю за 1 гадз. 3 мін. 19 сек. На леташнім аналагічным спаборніцтве ён пераадолеў гэтую ж адлегласць за 1 гадз. 3 хвіліны і таксама стаў пераможцам.
Другое месца ў паўмарафоне сярод мужчын заняў Бекеле Джым (Эфіопія) — 1 гадз. 4 мін. 23 секунды, трэцяе — Мікалай Лухімчык (Украіна) — 1 гадз. 6 мін. 13 сек.
Самы высокі сярод беларусаў вынік паказаў Уладзіслаў Прамаў — 1 гадз. 7 хвілін 16 секунд.
Сярод жанчын ўсе тры месцы заваявалі беларускі: на першым — Людміла Ляховіч (1 гадз. 13 мін 53 сек.), на другім — Ніна Савіна (1 гадз. 14 мін 14 сек.), на трэцім — Марына Даманцэвіч (1 гадз. 14 мін. 22 сек).
Цяперашні Мінскі паўмарафон стаў трэцім. У ім прынялі ўдзел каля 30 тыс. чалавек з 50 краін. У 2015 годзе ў аналагічным забегу ўдзельнічалі 16 тыс. чалавек, ў 2016 годзе-м - да 20 тыс.
БелаПАН
Мінск, 10 верасня 2017
Мінск, 10 верасня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/189/40725
Текущая дата: 18.11.2024