Былы галоўны трэнер зборнай Беларусі па біятлоне Мікалай Захараў пайшоў з жыцця на 78-м годзе жыцця, паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі біятлона.
Мікалай Фёдаравіч нарадзіўся ў сяле Уват Цюменскай вобласці, дзе і пачынаў трэнерскую кар’еру. Пазней спецыяліст пераехаў у Мінск, дзе быў галоўным трэнерам зборнай Беларусі па біятлоне. Далей Захараў паспяхова трэніраваў нацыянальную каманду Балгарыі, пад яго кіраўніцтвам біятланістка Кацярына Дафоўска заваявала першы і адзіны ў гісторыю краіны залаты медаль Алімпійскіх гульняў, перамогшы ў індывідуальнай гонцы. Пасля вяртання ў Беларусь Захараў зноў працаваў у нашай зборнай па біятлоне, менавіта пры ім пачаў раскрывацца талент будучай чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнкі Дар’і Домрачавай. Як паведамілі ў Цюменскай абласной федэрацыі лыжных гонак і біятлона, прычынай смерці маглі стаць ускладненні пасля інсульту, які нядаўна перанёс спецыяліст.
Беларуская федэрацыя біятлона выказала глыбокія спачуванні родным і блізкім у сувязі са смерцю Мікалая Захарава. «Добрая памяць аб Мікалаю Фёдаравічу, спецыялісту сваёй справы, які ўнёс значны ўклад у развіццё і аўтарытэт беларускага біятлона, выдатным чалавеку і таварышу захаваецца назаўжды», — гаворыцца ў паведамленні БФБ.
Звязда, 30 студзеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/19/72365
Текущая дата: 18.11.2024