У сталічным Палацы спорту стартаваў XXVIII Міжнародны турнір па самба на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Удзел у традыцыйных спаборніцтвах бяруць каля 200 спартсменаў з дзесяці краін: Беларусі, Арменіі, Балгарыі, Германіі, Казахстана, Кыргызстана, Кітая, Расіі, Таджыкістана і Туркменістана. Усяго атлеты разыграюць 21 камплект узнагарод — па сем у мужчынскім спартыўным, жаночым спартыўным і мужчынскім баявым самба.
Сёння на турніры вызначацца пераможцы ў 11 вагавых катэгорыях: да 58 кг, 64 кг, 71 кг і 79 кг у мужчын; да 50 кг, 54 кг, 59 кг і 65 кг у жанчын; а таксама да 88 кг, 98 кг і звыш 98 кг у баявым самба. Цырымонія адкрыцця запланавана на 17.00, праз паўгадзіны пачнуцца паядынкі за медалі.
У другі дзень спаборніцтваў адбудуцца папярэднія сустрэчы і фіналы ў дзесяці астатніх катэгорыях, рашаючыя сутычкі стартуюць у 15.00. У мінулым годзе на турніры па самба на прызы Прэзідэнта Беларусі беларуская каманда заваявала 47 медалёў (16 залатых, 14 срэбных і 17 бронзавых).
Звязда, 8 лютага 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/19/72525
Текущая дата: 18.11.2024