Аб адпаведным рашэнні Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў 25 жніўня на сустрэчы з гульцамі і трэнерскім складам хакейнага клуба "Дынама-Мінск".
Лядовыя пляцоўкі ў Беларусі для спартыўных каманд будуць прадастаўляцца бясплатна.
"З ільдом праблем, я разумею, ніколі не было і не павінна быць. У любы час, колькі вам трэба лёду, вы яго атрымаеце. Прытым мы разглядаем пытанне, каб лёд быў для каманд бясплатным. Гэта будзе падарунак дзяржавы. Для спартшкол дзіцячых, каманд. Любых каманд, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Ёсць скаргі, што занадта ўжо шмат дзяруць за гэты лёд. За трэніроўку, за гульню. Таму я прыняў рашэнне. У нас палацы спорту дзяржаўныя. Мы вам прадаставім бясплатны лёд. Для вас і зборных каманд - у любым месцы колькі трэба. Хочаце ў Раўбічах жыць і трэніравацца - мы вас адправім у Раўбічы, там ёсць пляцоўка".
"У каманды будзе лёд у любы час. Калі вам не падабаецца дынамаўскі лёд тут на арэне, мы прадаставім іншы. Літаральна праз год-паўтара пабудуем побач (ідзе будаўніцтва) "Алімпік парк". Там будуць два кавалкі выдатнага лёду. Адна еўрапейская пляцоўка, другая - паўночнаамерыканская. Спецыяльна будуем. Калі вы захочаце там трэніравацца, вы атрымаеце гэту пляцоўку, хоць павінны там, дзе будзе гульня", - дадаў Прэзідэнт, звяртаючыся да кіраўніцтва клуба.
25 жніўня 2017, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/190/40510
Текущая дата: 18.11.2024