Белорусский портал в Казахстане

Беларускія хакеісткі займаюць пятае месца ў сусветным рэйтынгу FIH



Жаночая зборная Беларусі па індархакеі займае пятае месца ў абноўленым рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі хакея на траве (FIH).

У параўнанні з папярэднім спісам лепшых каманд беларускі здолелі падняцца ўверх на адну пазіцыю. Увайсці ў пяцёрку наймацнейшых зборных свету па індархакеі дапамог паспяховы выступ на хатнім чэмпіянаце Еўропы ў топ-дывізіёне, які ў студзені бягучага года адбыўся ў мінскім Палацы спорту. Беларускі на турніры занялі трэцяе месца.

Першая дзясятка лепшых жаночых зборных па індархакеі ў 2016 годзе выглядае наступным чынам:

1.Нідэрланды - 2400 ачкоў.
2.Германія - 2138.
3.Чэхія - 1688.
4.Польшча - 1675.
5.Беларусь - 1633.
6.Аўстрыя - 1613.
7.Украіна - 1600.
8.Аўстралія - 900.
9.Канада - 837.
10. Бельгія - 750.

Звязда, 25 верасня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/191/37033
Текущая дата: 21.05.2024