Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай 3 жніўня заяве знешнепалітычнага ведамства краіны "ў сувязі з пагаршэннем сітуацыі ў галіне грамадскай бяспекі ў Рэспубліцы Кенія".
Беларускае МЗС рэкамендуе грамадзянам Рэспублікі Беларусь устрымацца ад наведвання Рэспублікі Кенія без асаблівай неабходнасці да стабілізацыі становішча ў гэтай краіне.
"Напярэдадні ўсеагульных выбараў у Рэспубліцы Кенія, запланаваных на 8 жніўня 2017 года, у краіне адзначаецца пагаршэнне сітуацыі ў галіне грамадскай бяспекі. Не выключаецца верагоднасць правакацыйных дзеянняў і тэрарыстычных актаў у грамадскіх месцах", — гаворыцца ў заяве МЗС.
Тэрарысты з афрыканскай ісламскай групоўкі "Аш-Шабаб" учынілі серыю нападаў у розных правінцыях Кеніі. Так, на поўначы краіны, паводле даных СМІ, тэрарысты атакавалі паліцэйскія аўтамабілі, выкарыстаўшы рэактыўныя гранатамёты. У перастрэлцы забіты паліцэйскі, сярод нападнікаў таксама ёсць страты. Падчас іншага нападу ў правінцыі Ламу тэрарысты абстралялі пасажырскі аўтобус на дарозе паміж Мамбасай і Кіпіні, паводле даных розных крыніц, загінулі тры ці чатыры чалавекі.
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 3 жніўня 2017
Мінск, 3 жніўня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/191/40291
Текущая дата: 18.11.2024