Белорусский портал в Казахстане

Беларуская дзюдаістка Марына Слуцкая стала чэмпіёнкай Еўропы



Беларуская дзюдаістка Марына Слуцкая ў вагавой катэгорыі звыш 78 кг заваявала золата чэмпіянату Еўропы, які праходзіць у Варшаве.

У фінальным паядынку яна перамагла Святлану Яромку з Украіны. Схватка працягвалася крыху больш за дзве хвіліны і завяршылася атрыманнем беларускай ацэнкі "іпон" (чыстая перамога).

Бронзавыя ўзнагароды ў гэтай вазе дасталіся немцы Каралін Вайс і Ларысе Чэрыч з Босніі і Герцагавіны.

Гэта другі буйны поспех Слуцкай за кароткі час. У пачатку красавіка беларуска выйграла прэстыжны турнір Гран-пры Тбілісі.

Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 23 красавіка 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/196/39121
Текущая дата: 18.11.2024