Белорусский портал в Казахстане

Міністр спорту і турызму не падтрымлівае ідэю аб замене дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ прыватнымі клубамі



Пра гэта ён заявіў падчас сустрэчы з членамі нацыянальнай зборнай па плаванні 13 чэрвеня ў Мінску, паведамляе прэс-служба Міністэрства спорту і турызму.

Міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко не падтрымлівае ідэю аб замене дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ прыватнымі клубамі. 

Так, ён не падтрымаў прапанову галоўнага трэнера нацыянальнай каманды Дзмітрыя Манцэвіча закрыць дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы, узамен адкрыўшы прыватныя. Шамко лічыць, што "выбудаваную дзесяцігоддзямі" сістэму падрыхтоўкі спартсменаў (ад юных да топавага ўзроўню) зламаць досыць лёгка, аднак "рэвалюцыйныя пераўтварэнні не заўсёды ідуць на карысць, а спасылкі на замежны вопыт часта вельмі ўмоўныя".

"У нашай краіне ёсць прыклады, калі разам існуюць і эфектыўна супрацоўнічаюць дзіцяча-юнацкія школы і прыватныя клубы — у гімнастыцы, шахматах, адзінаборствах. Гэта пытанне выбару, які робяць бацькі, а таксама створаных умоў і кваліфікацыі трэнерскага складу", — сказаў ён.

На думку міністра, задача вышэйшага кіраўніцтва спартыўнай галіны — забяспечыць якасную падрыхтоўку прафесійных кадраў.

"Трэба пастаянна павышаць іх узровень, паляпшаць матэрыяльную базу школ, але ніяк не ламаць тое, што паспяхова працуе", — заявіў міністр.

Ірына Турчына, БелаПАН
Мінск, 14 чэрвеня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/199/35908
Текущая дата: 19.05.2024