Белорусский портал в Казахстане

Дар`я Домрачава фінішавала 37-й у спрынце



Дар`я Домрачава заняла 37-е месца ў спрынце на першым для сябе старце ў Кубку свету сезона-16/17.

У нямецкім Оберхофе трохразовая алімпійская чэмпіёнка дапусціла два промахі на двух агнявых рубяжах.

Беларуска ўступіла на фінішы пераможцы Габрыэле Коўкалавай больш як дзве мінуты - +2 мін. 02,8 сек. (1 +1). Чэшская біятланістка пераадолела дыстанцыю за 22 мін. 28,5 сек. (0+0). Характэрна, што Габрыэла Коўкалава стартавала першай, але ніхто са знакамітых саперніц яе не змог апярэдзіць.

Другое месца заняла Кайса Мякярайнен з Фінляндыі - +21,3 сек. (0+2). Бронзавым прызёрам стала францужанка Мары Дарэн-Абер - +24,0 сек. (0+1).

Лепшы час у спрынце з беларусак паказала Ірына Крыўко, якая заняла 22-е месца - +1 мін. 32,7 сек. (0+1). Дар`я Юркевіч стала 51-й - +2 мін. 39,2 сек. (0+2), Надзея Пісарава завяршыла гонку 76-й - +3 мін. 57,4 сек.

Чацвёрты этап Кубка свету па біятлоне ў Оберхофе прадоўжыцца 7 студзеня гонкай праследавання ў мужчын (13.30) і жанчын (16.40).

6 студзеня 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/199/38408
Текущая дата: 17.11.2024