Белорусский портал в Казахстане

Вызначаны першыя пераможцы і прызёры рэспубліканскіх спаборніцтваў "Снежны снайпер"



Вызначаны першыя пераможцы і прызёры рэспубліканскіх спаборніцтваў "Снежны снайпер" у малодшай і сярэдняй узроставых групах.

Першымі на старт у спарткомплексе "Раўбічы" выйшлі біятланісты ў малодшай узроставай групе. Сярод дзяўчынак Валерыя Сазанкова з Магілёўскай вобласці паспяхова справілася з дыстанцыяй і заваявала залаты медаль, другое месца заняла мінчанка Лізавета Пятрова, а замкнула тройку прызёраў Хрысціна Кудзелка з Мінскай вобласці.

У спаборніцтвах сярод хлопчыкаў найбольш хуткім і дакладным быў Ягор Скараходаў з Мінска, прадстаўнік Віцебскай вобласці Раман Лабецкі заняў другое месца, Мікіта Гарбачоў (Магілёўская вобласць) стаў трэцім.

Ва ўзроставай групе сярэдняга ўзросту разгарнулася ўпартая барацьба ў турніры сярод хлопчыкаў. У выніку першае месца заняў Уладзіслаў Гаўдзіс з Брэсцкага рэгіёна, другое месца заняў Анатоль Штундзер з Мінска. Бронзавую ўзнагароду заваяваў Мікалай Лукашэнка, які прадстаўляў на "Снежным снайперы" Мінскую вобласць.

У дзяўчат лепшай стала Марыя Гнедчык з Мінска, Настасся Папова (Мінск) перасякла фінішную лінію другой, а Дар`я Таварніцкая з Гомельскай вобласці размясцілася ў падагульняючым пратаколе на трэцім месцы.

Рэспубліканскія спаборніцтвы "Снежны снайпер" прадоўжацца сёння ў спарткомплексе "Раўбічы" стартамі ў старшай узроставай групе, а 4 сакавіка адбудзецца адна з самых відовішчных праграм турніру - змешаная эстафета.

3 сакавіка 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/2/42686
Текущая дата: 06.05.2024