Белорусский портал в Казахстане

МЗС заклікала беларусаў, якія знаходзяцца на Шры-Ланцы, у экстраннай сітуацыі звяртацца ў пасольства ў Індыі



Пра гэта паведамляе МЗС Беларусі на сваёй старонцы ў "Твітэры".

Беларусы, якія знаходзяцца на Шры-Ланцы, у экстраннай сітуацыі могуць звяртацца ў беларускае пасольства ў Індыі.

Як інфармуе беларускае знешнепалітычнае ведамства, 6 сакавіка ўрадам Шры-Ланкі ўведзены 10-дзённы рэжым надзвычайнага становішча.

Звязацца з беларускім пасольствам у экстраннай сітуацыі можна па тэлефоне 91-11-40529336.

Згодна з паведамленнямі СМІ, улады Шры-Ланкі ўвялі рэжым надзвычайнага становішча пасля некалькіх дзён сутыкненняў паміж суполкамі будыстаў і мусульманаў.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 6 сакавіка 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/2/42723
Текущая дата: 07.05.2024