Белорусский портал в Казахстане

Віктар Крыўко перамог у спрынце на адкрытым чэмпіянаце Беларусі па летнім біятлоне



Пра гэта паведамілі ў федэрацыі біятлона.

Беларус Віктар Крыўко і Ганна Фроліна, якая прадстаўляе Рэспубліку Карэя, перамаглі ў спрынце на адкрытым чэмпіянаце Беларусі па летнім біятлоне.

Турнір стартаваў у алімпійскім спарткомплексе "Раўбічы". Віктар Крыўко, дапусціўшы два промахі, паказаў рэзультат 25 мін. 27,4 сек. Другім фінішаваў Цімафей Лапшын, які выступае за карэйскую каманду. У жанчын не было роўных Ганне Фролінай (25 мін. 05,4 сек.), якая з чатырма промахамі на двух агнявых рубяжах апярэдзіла беларуску Дар`ю Юркевіч.

Алімпійскія чэмпіёнкі Пхёнчхана Дзінара Алімбекава і Ірына Крыўко ў гэтым старце не прымалі ўдзел.

У спаборніцтвах юніёраў у спрынце не было роўных Дзмітрыю Лазоўскаму і Наталлі Карыніцкай.

Адкрыты чэмпіянат Беларусі па летнім біятлоне завершыцца 29 верасня мас-стартамі ў дарослых і гонкамі праследавання ў юнакоў і дзяўчат.

26 верасня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/2/45095
Текущая дата: 07.05.2024