Белорусский портал в Казахстане

Арына Сабаленка паднялася на 16-е месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі



Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка паднялася на 16-е месца ў сусветным рэйтынгу.

Тыдзень таму Арына займала 20-ю пазіцыю, а пасля перамогі на турніры ў кітайскім Ухане стала вышэй на 3 радкі. Гэта пакуль лепшае дасягненне 20-гадовай Арыны Сабаленка за ўвесь час выступленняў на прафесійных турнірах пад эгідай Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA).

Яшэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч займает 32-е месца, Вікторыя Азаранка на 55-й пазіцыі, Вера Лапко знаходзіцца на 60-м радку. Рэйтынг WTA па-ранейшаму ўзначальвае румынская тэнісістка Сімона Халеп, другой ідзе Каралін Вазняцкі з Даніі, замыкае першую тройку немка Ангеліка Кербер.

1 кастрычніка 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/2/45166
Текущая дата: 28.04.2024