Белорусский портал в Казахстане

Зменены ўмовы ўезду ў Польшчу, у тым ліку для беларусаў



У Польшчы змянілі правілы перасячэння мяжы для замежных грамадзян у перыяд пандэміі, у тым ліку і для беларусаў. Такая інфармацыя размешчана на сайце польскай пагранічнай службы.

Цяпер некаторыя ўязджаючыя ў краіну замежнікі могуць не сыходзіць у 10-дзённую самаізаляцыю. Новаўвядзенне тычыцца тых асоб, якія маюць адмоўны вынік ПЦР-тэсту на каранавірус, які быў зроблены не раней, чым за 48 гадзін да ўезду ў Польшчу.

Ад каранціну вызваляюцца і тыя грамадзяне, хто прышчапіўся ад COVID-19.

Па дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, у Польшчы з пачатку пандэміі зафіксавана 1 470 879 выпадкаў захворвання каранавіруснай інфекцыяй, справіліся з хваробай 1 222 782 чалавек, памерлі - 35 253.

Звязда, 24 студзеня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/2/58200
Текущая дата: 03.05.2024