Белорусский портал в Казахстане

Мірны ўзняўся на 21-е месца ў парным рэйтынгу АТП



Максім Мірны ўзняўся з 24-га на 21-е месца ў парным рэйтынгу АТП. Гэта найлепшы паказчык беларускага тэнісіста пасля 9 чэрвеня 2014 года.

На мінулым тыдні ён дайшоў да паўфіналу турніру ў Барселоне, давёўшы агульны лік перамог у пары да 710 (пры 374 паражэннях).

Мірны ўзначальваў рэйтынг з 9 чэрвеня па 7 верасня 2003 года, з 20 кастрычніка 2003 года па 1 лютага 2004 года, з 29 студзеня па 15 красавіка 2007 года і з 7 мая па 9 верасня 2012 года.

У жаночым адзіночным рэйтынгу ВТА Вікторыя Азаранка засталася на пятым месцы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 25 красавіка 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/201/35310
Текущая дата: 17.05.2024