Белорусский портал в Казахстане

Члены расійскага мотаклуба "Начныя ваўкі" — удзельнікі прабегу, трапілі ў Еўропу



Пра гэта паведаміў кіраўнік прабегу Андрэй Баброўскі.

Матацыклісты расійскага клуба "Начныя ваўкі", якія здзяйсняюць мотапрабег "Дарогі Перамогі — на Берлін", трапілі ў Еўропу, нягледзячы на забарону Польшчы праязджаць праз яе тэрыторыю, 

"Начныя ваўкі" прарваліся ў Еўропу. Мы знаходзімся ў Славакіі і ў аўторак адпраўляемся ў Брно, каб з`яднацца з групай, якой удалося праехаць па маршруце ў Польшчы", — сказаў ён, не раскрыўшы, як ім удалося патрапіць у ЕС, абмінаючы польскую тэрыторыю. "Гэта сакрэт", — сказаў Баброўскі.

Паводле яго слоў, у цяперашні час калона налічвае каля 20 чалавек, але ў бліжэйшыя дні іх шэрагі будуць папаўняцца новымі ўдзельнікамі прабегу. Як чакаецца, да моманту прыезду ў Берлін лік байкераў у мотапрабегу дасягне некалькіх соцень.

У мінулыя выхадныя некалькі матацыклістаў, якія здзяйснялі мотапрабег, не змаглі перасячы беларуска-польскую мяжу. Як заявіў на брыфінгу прэс-сакратар мясцовага аддзялення памежаховы ў Цярэспалі Дарыюш Сяніцкі, было адмоўлена ва ўездзе сямі матацыклістам. "Чацвёра з іх мелі пашпарты Славакіі, двое — Германіі і адзін — Расіі", — адзначыў ён. "Прычына адмовы — пагроза для грамадскага парадку і бяспекі дзяржавы", — дадаў прэс-сакратар.

29 красавіка МЗС Польшчы заявіла, што ўлады рэспублікі прынялі рашэнне не прапускаць на сваю тэрыторыю ўдзельнікаў мотамаршу з меркаванняў бяспекі. У сувязі з адмовай ва ўездзе ў краіну групе расійскіх матацыклістаў пасла рэспублікі ў Маскве Катажыну Пялчынскую-Наленч выклікалі ў МЗС РФ.

БелаПАН
Мінск, 3 мая 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/201/35383
Текущая дата: 17.05.2024