Белорусский портал в Казахстане

Беларусь выйграе ў Егіпта з лікам 2:0 пасля першага дня матча Кубка Дэвіса



Мужчынская зборная Беларусі па тэнісе выйграла з лікам 2:0 у каманды Егіпта ў матчы першага круга 2-й групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса. Паядынкі праходзяць 4—6 сакавіка ў Каіры.

У першай гульні Ягор Герасімаў (173-е месца ў рэйтынгу АТП) выйграў у Карыма-Махамеда Маамуна (420) — 6:2, 6:3, 6:1, а ў другой, якая доўжылася 4 гадзіны 22 хвіліны, Ілля Івашка (367) узяў верх над Махамедам Сафватам (273) — 5:7, 6:0, 3:6, 7:6 (7:3), 7:5. Апошні гейм Івашка ўзяў на падачы саперніка.

У суботу адбудзецца парная сустрэча: Маамун (265) / Шэрыф Сабры (764) — Сяргей Бетаў (74) / Аляксандр Буры (65). У нядзелю Герасімаў сустрэнецца з Сафватам, а Івашка — з Маамунам.

Пераможца матча ў другім крузе будзе сапернічаць з лепшым у пары Манака — Латвія.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 4 сакавіка 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/204/34573
Текущая дата: 11.05.2024