Дваццацігадовы беларускі батутыст Уладзіслаў Ганчароў заняў першае месца ў фінале алімпійскіх спаборніцтваў у Рыа-дэ-Жанейра. Выступленне ўраджэнца Віцебска, дэбютанта Алімпійскіх гульняў, суддзі ацанілі ў 61,745 бала.
Астатнія месцы на п`едэстале занялі кітайцы: Дон Дон (60,535) і Лэй Гао (60,175).
У кваліфікацыі Ганчароў быў другім (111,090) пасля Лэя Гао (112,535).
Беларускі спартсмен з`яўляецца сярэбраным (2015) і бронзавым (2014) прызёрам чэмпіянатаў свету, чэмпіёнам Еўропы (2014, 2016). За перамогу на АГ-2016 ён атрымае 150 тыс. долараў ЗША прызавых.
Гэта другі медаль зборнай у Рыа-дэ-Жанейра. Напярэдадні аднагодка Ганчарова штангістка Дар`я Навумава атрымала серабро ў вагавой катэгорыі да 75 кг.
У медальным заліку Алімпіяды беларуская каманда паднялася на 27-е месца (перад суботнімі спаборніцтвамі была на 48-м). У пяцёрцы найлепшых ЗША (21 залатая, 14 сярэбраных, 17 бронзавых), Кітай (13, 11, 17), Вялікабрытанія (8, 10, 6), Германія (8, 4, 3) і Японія (7, 3, 14) .
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 14 жніўня 2016
Мінск, 14 жніўня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/208/36605
Текущая дата: 17.11.2024