Белорусский портал в Казахстане

Брэсцкі гандбольны клуб выйграў турнір у Германіі



Брэсцкі гандбольны клуб імя А.П.Мяшкова стаў пераможцам турніру ў Германіі.

Гандбалісты БГК 6-7 жніўня ў нямецкім Кетэне спаборнічалі за Anhalt Cup 2016. У барацьбе за тытул сапернікамі "мяшкоўцаў" былі каманды з Германіі, Аўстрыі і Даніі. На групавым этапе брастаўчане не ведалі праблем у матчах з нямецкім "Радысам" (31:22) і дацкім "Сюдхаўсеэрнам" (29:21). У фінале спаборніцтваў чэмпіёны Беларусі сустрэліся з аўстрыйскім "Хардам", перамогу ў якога вырвалі на апошніх мінутах паядынку з лікам 35:32. Лепшым іграком турніру, на думку арганізатараў, стаў варатар Брэсцкага гандбольнага клуба Радэ Міятавіч. 

Напярэдадні новага сезона перад сваімі балельшчыкамі БГК упершыню выступіць на дамашнім "Кубку Белгазпрамбанка", які пройдзе ў Брэсце з 19 па 21 жніўня. Акрамя гаспадароў пляцоўкі за трафей паспаборнічаюць македонскі "Вардар", польскі "Вівэ" і французскі "Рэн". У дзень адкрыцця спаборніцтваў па традыцыі адбудзецца прэзентацыя абноўленай каманды брастаўчан. Балельшчыкам клуб рыхтуе падарунак: завершыць святочны вечар канцэрт папулярнай групы IOWA.

Апошняй праверкай гатоўнасці да старту сезона 2016/2017 для "мяшкоўцаў" стане Kanjiža Cup у Сербіі. Ён пройдзе з 26 па 28 жніўня. Акрамя беларускай каманды на турніры выступяць сербскі "Партызан", македонскі "Металург", румынская "Канстанца", харвацкі "Нексе" і венгерскі "Пік".

Першы афіцыйны матч брэсцкія гандбалісты правядуць 30 жніўня. Яна стартуюць у SEHA-лізе выязным паядынкам супраць віцэ-чэмпіёнаў мінулага года - ігракоў "Вардара" з г.Скоп`е.

Звязда, 8 жніўня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/209/36507
Текущая дата: 17.11.2024