Першы намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Дараховіч распавёў аб прапанове з боку Расіі аб правядзенні ў Беларусі некалькіх відаў спорту ў рамках Сусветных гульняў дружбы, паведамляе «Беларусь 5».
«У верасні пройдуць Сусветныя гульні сяброўства, у якіх мы плануем прыняць удзел. Таксама Расійская Федэрацыя звярнулася ў наш адрас, каб пяць відаў адбыліся ў Беларусі. Гэта акадэмічнае веславанне, веславанне на байдарках і каноэ, сучаснае пяцібор’е, веласпорт на трэку і скачкі на батуце. Мы разглядаем прапанову і гатовы выступаць і заўзець за яркія выступленні нашых спартсменаў», — падкрэсліў Аляксандр Дараховіч у праграме «Вынікі тыдня».
Сусветныя гульні сяброўства пройдуць з 15 па 29 верасня 2024 года ў Екацярынбурзе і Маскве. У праграму спаборніцтваў увайшлі 33 віды спорту.
Звязда, 22 студзеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/21/72234
Текущая дата: 18.11.2024