Пра гэта паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Беларусі Марыя Ваньшына.
У сувязі з тэрактам у міжнародным аэрапорце Стамбула МЗС Беларусі рэкамендуе турыстам, якія знаходзяцца на адпачынку ў Турцыі, адмовіцца ад наведвання "месцаў з вялікай колькасцю людзей, якія могуць стаць мішэнню тэрарыстаў".
Яна адзначыла, што "захоўваюць сваю актуальнасць ранейшыя рэкамендацыі для грамадзян Беларусі ўстрымлівацца ад наведвання паўднёва-ўсходніх правінцый Турцыі".
"У асноўных курортных зонах Турцыі абстаноўка з`яўляецца стабільнай і кантраляванай. Праваахоўныя органы краіны прымаюць усе неабходныя меры для забеспячэння бяспекі турыстаў", — сказала яна.
Паводле апошніх звестак, у выніку тэракту ў стамбульскім аэрапорце Атацюрка загінуў 41 чалавек, яшчэ 239 атрымалі раненні. У ліку загінулых 13 замежнікаў.
Ірына Турчына, БелаПАН
Мінск, 29 чэрвеня 2016
Мінск, 29 чэрвеня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/211/36129
Текущая дата: 17.11.2024