Белорусский портал в Казахстане

Туніс адмяніў уязныя візы для грамадзян Беларусі



Аб гэтым 19 жніўня паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, адказваючы на пытанне тэлеканала "Беларусь 1".

Урад Туніса прыняў рашэнне аб адмене ўязных віз для грамадзян Беларусі. 

"Грамадзяне нашай краіны для ўезду павінны мець дзеючыя пашпарты і праязныя дакументы. Знаходжанне на тэрыторыі Туніса не павінна перавышаць 90 сутак", - удакладніў Дзмітрый Мірончык.

Такое рашэнне туніскага боку вітаецца Беларуссю. "Адначасова неабходна звярнуць увагу на тое, што ў Тунісе яшчэ не адменены рэжым надзвычайнага становішча, уведзены пасля двух рэзанансных тэрактаў, - нагадаў прэс-сакратар МЗС. - Туніскія ўлады і ваенныя прымаюць меры па забеспячэнні бяспекі замежных турыстаў у курортных зонах. Тэрарыстычная пагроза ў краіне захоўваецца, стапрацэнтнай гарантыі бяспекі замежных грамадзян няма".

МЗС 30 чэрвеня ў сувязі з тэрактам у Тунісе рэкамендаваў беларускім грамадзянам, якія знаходзяцца ў гэтай краіне, быць вельмі асцярожнымі і ўстрымацца ад наведвання месц масавага скопішча людзей. Гэтыя рэкамендацыі застаюцца ў сіле.

19 жніўня 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/212/32448
Текущая дата: 22.05.2024