Белорусский портал в Казахстане

Беларуская жаночая байдарка-чацвёрка перамагла на ЧС-2015 у алімпійскай дысцыпліне



Беларускі эпіпаж байдаркі-чацвёркі ў складзе Маргарыты Махнёвай, Надзеі Ляпешка, Вольгі Худзенка і Марыны Літвінчук перамог у фінале А класа К4 на 500 м з рэзультатам 1 мінута 33,953 сек.

Серабро ў венгерскага квартэта (+0,314 сек), а бронза — у нямецкага (+0,937 сек).

Бронзу ў медальную скарбонку зборнай Беларусі дабавіў Максім Пятроў. Ён фінішаваў трэцім у класе каноэ-адзіночак (С1) на дыстанцыі 500 м з рэзультатам 1 мін 53,130 сек, уступіўшы 2,126 сек пераможцу чэху Марціну Фуксе (1 мін 51,004 сек). Серабро на гэтай дыстанцыі ў прадстаўніка Малдовы Алега Тарноўчы (1 мін 51,670 сек).

Звязда, 24 жніўня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/212/32477
Текущая дата: 16.05.2024