Белорусский портал в Казахстане

Дзяржаўная праграма развіцця фізічнай культуры і спорту на 2016-2020 гады зацверджана ў Беларусі



Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 12 красавіка 2016 года нумар 303, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Праграма накіравана на прыцягненне насельніцтва да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і спортам, стварэнне ўмоў для развіцця дзіцяча-юнацкага спорту, далейшае ўдасканаленне якасці арганізацыі падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву нацыянальных і зборных каманд Рэспублікі Беларусь па відах спорту.

У праграму ўключаны дзве падпраграмы: "Спорт вышэйшых дасягненняў" і "Падрыхтоўка спартыўнага рэзерву, фізкультурна-аздараўленчая, спартыўна-масавая работа". Фінансавае забеспячэнне рэалізацыі праграмы будзе ажыццяўляцца за кошт рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў са штогадовым удакладненнем аб`ёмаў, а таксама за кошт iншых крынiц.

Адказным заказчыкам дзяржаўнай праграмы выступае Міністэрства спорту і турызму.

15 красавіка 2016, Мінск
Юлія Огнева - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/216/35210
Текущая дата: 17.11.2024