Белорусский портал в Казахстане

Аляксандра Раманоўская выйграла юніёрскі чэмпіянат свету па фрыстайле



Па суме двух скачкоў беларуска, якая тыднем раней была ўганаравана бронзавай узнагароды на дарослым этапе Кубка ў "Раўбічах", змагла апярэдзіць двух расіянак.

Аляксандра Раманоўская атрымала ад суддзяў самыя высокія балы - 162,62. Другое месца заняла Аляксандра Арлова з 161,55 бала. Любоў Нікіціна стала бронзавым прызёрам - 156,60 ачка. 

У спаборніцтвах сярод юніёраў лепшы вынік паказаў Максім Бураў (Расія) - 199,86 ачка. Беларус Дзмітрый Мазуркевіч выйграў сярэбраную ўзнагароду - 168,21 бала. Замкнуў тройку прызёраў швейцарац Ной Рот з 160,39 бала. 

Наступныя старты беларускіх лыжных акрабатаў - у сакавіку ў Швейцарыі, дзе адбудуцца тры этапы Кубка Еўропы.

Звязда, 28 лютага 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/218/34505
Текущая дата: 17.11.2024