Пра гэта на прэс-канферэнцыі распавяла загадчыца сектара турызму і фізкультурна-аздараўленчай работы ўпраўлення спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама Святлана Астаніна
З 2021 года ў паўночным рэгіёне рэалізуецца пілотны праект «Васільковы край». На славутасцях размяшчаюцца васількі з QR-кодамі, прасканаваўшы якія чалавек можа азнаёміцца з аб’ектам і яго гісторыяй. Прычым пры сканаванні інтэрнэт не патрэбны. Знакі размяшчаюцца і ў даступных для людзей з абмежаванымі магчымасцямі месцах. «Праект рэалізоўваўся на тэрыторыі 11 раёнаў, з 2024 года ён пашырыцца на ўсю вобласць», — патлумачыла яна.
Віцебская вобласць унікальная і багатая на славутасці, з’яўляецца азёрным і экалагічна чыстым краем з высокай лясістасцю, адзначыла загадчыца сектара турызму і фізкультурна-аздараўленчай работы.
«Мы карыстаемся вялікай папулярнасцю ў замежных турыстаў: сёлета 95% складаюць госці з Расійскай Федэрацыі. У агульным аб’ёме экспарту турыстычных паслуг рэспублікі знаходзімся пасля Мінска і Мінскай вобласці. Гэта сведчыць пра тое, што мы цікавыя — як у аздараўленчым плане, так і ў культурна-пазнавальным», — заключыла Святлана Астаніна.

Прэс-канферэнцыя на тэму: «Падарожнічаем па Беларусі: папулярныя маршруты і незвычайныя месцы Віцебскай вобласці» прайшла сёння ў анлайн-фармаце.
Звязда, 21 снежня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/22/71881
Текущая дата: 18.11.2024