Наймацнейшыя тэнісісткі свету практычна ўвесь студзень будуць знаходзіцца ў Аўстраліі, дзе прымуць удзел у серыі прэстыжных турніраў.
Першая ракетка Беларусі і другі нумар сусветнага рэйтынгу Арына Сабаленка ўдала стартавала на турніры ў аўстралійскім Брысбене.
У ноч на 3 студзеня беларуска ўпэўнена абгуляла італьянку Лючыю Бранцэці ў 1/16 фіналу – 6:3, 6:0.
Сабаленка восем разоў падала навылет, рэалізавала пяць з пяці брэйк-поінтаў, выйграла восем геймаў на падачы і нязвыкла для сябе дапусціла толькі адну падвойную памылку.
Саперніца беларускі здзейсніла тры эйсы, не рэалізавала адзіны брэйк-поінт і дапусціла тры падвойныя памылкі.
У 1/8 фіналу наша тэнісістка згуляе з пераможцай пары Даніэль Колінс (54) – Чжу Лін (Кітай).
Раней першае кола спаборніцтваў у Брысбене паспяхова пераадолела Вікторыя Азаранка. Яна была мацней за расіянку Ганну Калінскую.
А вось яшчэ адна беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч так і не здолела прабіцца ў асноўную сетку гэтых спаборніцтваў.
Прызавы фонд Brisbane International складае 1,7 млн долараў.
Пераможца атрымлівае 500 пунктаў у рэйтынгу і 220 тысяч долараў, фіналістка – 325 пунктаў і 135 тысяч долараў.
Пераможца атрымлівае 500 пунктаў у рэйтынгу і 220 тысяч долараў, фіналістка – 325 пунктаў і 135 тысяч долараў.
Пасля Брысбена тэнісістак чакае турнір у Адэлаідзе, а затым першы турнір серыі Вялікага шлема – Australian Open.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/22/71980
Текущая дата: 18.11.2024