Пра гэта паведамляе Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету.
У Добрушскім раёне, у зоне радыеактыўнага забруджвання, дзяржінспектары затрымалі браканьера, грамадзяніна Расіі, які паляваў на снегаходзе. Рэйдавая брыгада супрацоўнікаў упраўлення аператыўнага рэагавання Дзяржінспекцыі і інспектараў Гомельскай вобласці прачэсвала памежны раён, дзе такія выпадкі не рэдкасць, і выявіла сляды транспартнага сродку. Вырашана было зрабіць засаду.
Вадзіцель снегахода праігнараваў патрабаванне інспектараў спыніцца і паспрабаваў схавацца ў лесе, аднак там яго чакала іншая група. Снегаход заблакавалі на лясной дарозе, і расіянін вымушаны быў спыніцца. Гэта жыхар расійскага горада Навазыбкава. Пры сабе мужчына меў зараджаную незарэгістраваную паляўнічую стрэльбу.
Паляванне ў зоне радыяцыйнага забруджвання на тэрыторыі Беларусі забаронена і мае вынікам крымінальную адказнасць. У дачыненні да затрыманага распачата крымінальная справа. Яго транспартны сродак і зброя канфіскаваныя, а сам парушальнік знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.
Алена Германовіч, БелаПАН
Гомель, 20 студзеня 2016
Гомель, 20 студзеня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/221/33894
Текущая дата: 17.11.2024