Белорусский портал в Казахстане

Расія вырашыла прыпыніць бязвізавы рэжым з Турцыяй з 1 студзеня 2016 года



Аб гэтым заявіў 27 лістапада міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў па выніках сустрэчы з сірыйскім калегам Валідам Муалемам.

"Прынята рашэнне кіраўніцтвам Расійскай Федэрацыі аб тым, каб прыпыніць бязвізавы рэжым, які цяпер дзейнічае паміж Расіяй і Турэцкай Рэспублікай, - сказаў Сяргей Лаўроў. - Гэта рашэнне ўступіць у сілу з 1 студзеня наступнага года".

Сяргей Лаўроў таксама паведаміў, што Расія гатова ва ўзаемадзеянні з Дамаскам узгадніць практычныя крокі па перакрыцці турэцка-сірыйскай граніцы.

27 лістапада 2015, Масква
БЕЛТА - ТАСС

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/223/33385
Текущая дата: 17.11.2024