Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі ўпершыню выбралі лепшыя кампаніі ў сферы маладзёжнага турызму



Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў XIII Рэспубліканскага турысцкага конкурсу "Пазнай Беларусь" прайшла 22 кастрычніка ў Мінску.

Намінацыя "За развіццё маладзёжнага турызму" з`явілася спецыяльна ў Год моладзі, які аб`яўлены ў Беларусі ў 2015 годзе. Лаўрэатам у ёй названа турагенцтва "Нямнова Тур". Дыпламантамі сталі беларуска-германскае СГА "Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр "Надзея" і турфірма "Ілва".

Грамату ўручылі турпрадпрыемству "Солвекс".

У намінацыі "Гасціннасць без межаў. За развіццё ўязнога турызму" ўзнагароджаны "Кронан Парк Атэль" (Гродна), дыпламантам аб`яўлены туркомплекс "Чырвоны Бор" (Верхнядзвінскі раён Віцебскай вобласці).

За актыўнае пашырэнне турыстычнага патэнцыялу Беларусі ўзнагароджана туркампанія "Дзітрыб", дыпломы ўручылі кампаніям "Топ-Тур" і "БелАграТрэвел".

За ўклад у развіццё беларускага турызму адзначаны Жлобінскі райвыканкам. Лепшай у развіцці ўнутранага турызму прызнана кампанія "БелАграТрэвел". Дыпламантамі сталі турыстычны цэнтр "Дартур" і аграэкасядзіба "У Барысавіча", грамату атрымаў Столінскі раённы фізкультурна-спартыўны клуб.

Экскурсаводам года назвалі Наталлю Каладзяжную.

Традыцыйна цікавасць выклікала народная намінацыя "Я пазнаю Беларусь", удзельнікі якой павінны былі прыслаць свае здымкі на фоне беларускіх славутасцей. Пераможцам у ёй названы Уладзімір Тупіца.

Лаўрэатам у намінацыі "За творчы падыход у асвятленні турызму" прызнана Белтэлерадыёкампанія за праект "Я хачу гэта ўбачыць!" Дыпламанты - радыё МФМ ТРВК "Гродна плюс" і газета "Калінкавіцкія навіны".

Конкурс "Пазнай Беларусь" праходзіць штогадова з 2003 года. Яго арганізатарамі выступаюць Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальнае агенцтва па турызме, рэдакцыя газеты "Туризм и отдых".

23 кастрычніка 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/224/33062
Текущая дата: 17.11.2024