Аб гэтым паведамілі ва ўнітарным прадпрыемстве "Кока-Кола Беўрыджыз Беларусія" са спасылкай на ўласнае даследаванне.
Калі ў Мінску на кожную тысячу жыхароў прыпадае 1,86 спартыўнага збудавання, то ў Маскве — 1,15. Мінчане лепш забяспечаныя спартыўнымі заламі і басейнамі, затое ў масквічоў больш магчымасцяў катацца на лыжах і каньках. Па колькасці адкрытых вулічных пляцовак (плоскасных збудаванняў) абедзве сталіцы практычна зраўнаваліся — 0,65 на тысячу жыхароў.
Усяго ў Мінску больш за 3,6 тыс. спартыўных збудаванняў. Каля траціны фізкультурных аб`ектаў — гэта адкрытыя спартыўныя пляцоўкі. Рэгулярна імі карыстаецца прыблізна паўмільёна чалавек. У Маскве 14,6 тыс. спартыўных аб`ектаў, уключаючы больш як 3,5 тыс. плоскасных збудаванняў. Фізкультурай і спортам у расійскай сталіцы займаецца прыкладна 3 млн. чалавек.
Сярод тэндэнцый — з`яўленне ў Мінску спецыялізаваных спартыўных пляцовак. Адкрытыя дзве пляцоўкі для street workout (вулічны фітнес) — у парках Цівалі і Марата Казея, а 12 верасня з`явіцца яшчэ адна — у парку Паўлава. Яе памеры дазволяць Мінску праводзіць спаборніцтвы міжнароднага ўзроўню па street workout.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 8 верасня 2015
Мінск, 8 верасня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/225/32574
Текущая дата: 17.11.2024