Беларускія ваенныя прывезлі з Армейскіх міжнародных гульняў, якія завяршыліся ў Расіі на падмаскоўным палігоне Алабіна, камплект з 3 залатых, 50 сярэбраных і 249 бронзавых медалёў.
У агульнакамандным заліку зборная Узброеных Сіл Беларусі заняла трэцяе месца. Выдатныя вынікі былі паказаны ў конкурсах "Майстры артылерыйскага агню": беларускія мінамётчыкі ўступілі пераможцам усяго мінуту. Заслужанае трэцяе месца ваеннаслужачыя Беларусі заваявалі ў спаборніцтвах вайсковых разведчыкаў: каманда змагла набраць 1438 балаў з 1700 магчымых.
Удачна выступілі беларусы і ў конкурсе "Майстры авіябранятанкавай справы". Экіпажы аўта- і танкатэхнічнага забеспячэння спаборнічалі ў скорасці пераадолення перашкод на аўтамабільнай тэхніцы.
Удачна выступілі беларусы і ў конкурсе "Майстры авіябранятанкавай справы". Экіпажы аўта- і танкатэхнічнага забеспячэння спаборнічалі ў скорасці пераадолення перашкод на аўтамабільнай тэхніцы.
Армейскія міжнародныя гульні праходзілі на 11 палігонах Заходняй, Паўднёвай і Цэнтральнай ваенных акруг Расіі. Праграма гульняў прадугледжвала конкурсы па палявой, паветранай і марской вывучцы. Палавіну беларускай зборнай склалі салдаты тэрміновай службы.
У конкурсах прынялі ўдзел больш як 2 тыс. ваеннаслужачых з 17 дзяржаў. У агульнай колькасці ў 14 дысцыплінах было разыграна 480 камплектаў медалёў.
17 жніўня 2015, Мінск
БЕЛТА
17 жніўня 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/226/32419
Текущая дата: 17.11.2024