Беларускі сталі ўладальніцамі сярэбраных узнагарод на 58-м юніёрскім чэмпіянаце Еўропы па настольным тэнісе, які праходзіў у Браціславе.
У фінальным матчы каманднага турніру сярод дзяўчат (U-18) зборная Беларусі ў складзе Аліны Пацеевай, Дар`і Трыгалас і Аліны Нікітчанка на роўных змагалася з румынскімі равесніцамі, але ў рашаючыя моманты ўдача была на баку саперніц, якія сталі чэмпіёнкамі кантынента, атрымаўшы перамогу з лікам 3:1.
На шляху да фіналу беларускі атрымалі 8 вікторый, абыграўшы саперніц з Арменіі, Даніі, Славакіі, Украіны, Турцыі і Італіі з аднолькавым лікам 3:0, Харватыі і Францыі - па 3:1.
У спаборніцтвах дзяўчат, чый узрост не перавышае 15 гадоў, беларускі занялі 8-е падагульняючае месца.
Горш выступілі ў славацкай сталіцы беларускія хлопцы - юніёрская зборная аказалася на 15-й пазіцыі, а юнацкая паказала 16-ы рэзультат.
15 ліпеня 2015, Мінск
БЕЛТА
15 ліпеня 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/229/31971
Текущая дата: 17.11.2024