Белорусский портал в Казахстане

Кірыл Ступак абараніў тытул чэмпіёна Беларусі па шахматах



Чэмпіянат Беларусі па шахматах у вышэйшай лізе завяршыўся ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі.

Пераможцам у мужчын другі год запар стаў міжнародны гросмайстар Кірыл Ступак, які набраў 7,5 ачка пасля 11 тураў.

Чэмпіён апярэдзіў міжнародных гросмайстраў, якія займаюць у рэйтынгу Міжнароднай шахматнай федэрацыі (ФІДЭ) больш высокія месцы, Аляксея Аляксандрава, які набраў такую ж колькасць балаў, але ўступіў па дадатковых паказчыках, і Сяргея Жыгалку, які прайграў чэмпіёну 0,5 ачка і заняў трэцяе месца. 

У жанчын першае месца пасля 9 тураў заняла міжнародны майстар Ланіта Сцяцко, якая ўпершыню ў кар`еры стала чэмпіёнкай. На другім радку падагульняючага пратакола размясцілася Вольга Бадзелька і замкнула тройку прызёраў Кацярына Богдан. Адна з мацнейшых беларускіх шахматыстак міжнародны майстар Настасся Зязюлькіна выступала ў мужчынскім турніры і заняла сёмае месца.

Асаблівасцю турніру з`яўляецца ўдзел толькі мацнейшых беларускіх шахматыстаў з самым высокім рэйтынгам Міжнароднай шахматнай федэрацыі (ФІДЭ).

З 23 лютага па 3 сакавіка ў Ізраілі адбудзецца мужчынскі чэмпіянат Еўропы, куды плануюць паехаць 4 беларускія шахматысты. Жаночы кантынентальны форум у маі 2015 года прыме Грузія.

23 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/233/29190
Текущая дата: 02.06.2024