Белорусский портал в Казахстане

Наведванне школьнікамі значных мясцін Беларусі дапаможа выхаваць сапраўдны патрыятызм



Такое меркаванне выказаў 22 мая старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда, каменціруючы рашэнні VII з`езда ФПБ.

Прапанову ўнесці ў школьную праграму абавязковае наведванне значных мясцін краіны падтрымаў на з`ездзе Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

"Работа прафсаюзаў з моладдзю - гэта асаблівая тэма, і тут, вядома, важна арганізацыя наведвання значных для краіны мясцін. Прывяду ў якасці прыкладу Японію - там кожны вучань абавязаны наведаць Хірасіму, Нагасакі, ён павінен сустрэцца з гэтым, ведаць аб ахвярах, якія загінулі ў гэтых гарадах. Гэта была нацыянальная трагедыя, і гэта западае ў сэрца", - адзначыў Міхаіл Орда.

Старшыня ФПБ лічыць, што беларускія школьнікі павінны абавязкова наведаць мясціны, звязаныя з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, напрыклад, Курган Славы. "Проста прачытаць кнігу - гэта адно, пабываць там самому - гэта зусім іншыя пачуцці", - дадаў ён. Акрамя таго, на думку Міхаіла Орды, моладзь павінна азнаёміцца са старажытнымі помнікамі гісторыі і культуры ў рэгіёнах краіны.

БЕЛТА, 22 мая 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/235/31344
Текущая дата: 17.11.2024