На рахунку беларускай каманды пяць залатых, дзве сярэбраныя і шэсць бронзавых узнагарод.
На вышэйшую прыступку п`едэстала гонару ў мужчын падымаліся Дзмітрый Смолін, які атрымаў перамогу ў катэгорыі да 68 кг, і Сцяпан Папоў (вагавая катэгорыя да 74 кг).
Тры медалі вышэйшай пробы на рахунку жаночай зборнай Беларусі. У першы дзень спаборніцтваў Кацярыне Пракапенка не было роўных у катэгорыі да 60 кг. Таццяна Мацко стала лепшай, аказаўшыся мацнейшай у фінале за расіянку Ульяну Бяссонаву (да 64 кг). Лізавета Майсеенка перамагла ў заключны дзень турніру ў самай цяжкай катэгорыі ў жанчын звыш 80 кг, адолеўшы ў вырашальным паядынку Святлану Майсеенка з Расіі.
Сярэбраных узнагарод кантынентальнага турніру ўдастоіліся лідар зборнай Андрэй Казусёнак (да 90 кг), які ўступіў у фінале Арсэну Ханджану, і Вольга Намазава, якая ў катэгорыі да 68 кг прайграла ў фінале ўкраінцы Таццяне Савенка.
У камандным заліку чэмпіянату Еўропы ў Заграбе жаночая зборная Беларусі стала трэцяй, уступіўшы толькі камандам Украіны (першае месца) і Расіі (другое месца). Мужчынская зборная Беларусі заняла другое месца, па колькасці залатых медалёў уступіўшы толькі расіянам, у якіх па выніках турніру 11 залатых, 7 сярэбраных і 7 бронзавых узнагарод.
18 траўня 2015, Мінск
БЕЛТА
18 траўня 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/236/31013
Текущая дата: 16.11.2024