Белорусский портал в Казахстане

Кінуты з трыбуны камень забіў алжырскага футбаліста



У Алжыры падчас матчу ад кінутага з трыбуны каменя атрымаў смяротнае раненне 24-гадовы футбаліст Альберт Эбосе з Камеруна, які выступаў за клуб «Кабілія», паведамляюць інфармагенцтвы.

Трагедыя адбылася на стадыёне ў горадзе Цізі-Узу ў канцы футбольнага матчу паміж «УСМ Алжыр» і «Кабіліеяй». Апошняя прайгравала сваім апанентам, што і раззлавала фанатаў клуба. Яны пачалі кідаць камяні, адзін з якіх трапіў у галаву нападаючага Эбосе. Ён страціў прытомнасць, і яго панеслі з поля. Ужо ў шпіталі лекары канстатавалі смерць.

Звязда, 25 жніўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/238/27282
Текущая дата: 14.05.2024