Белорусский портал в Казахстане

Беларуская тэнісістка Сасновіч выйшла ў асноўны раўнд адкрытага чэмпіянату ЗША



20-гадовая беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (125-е месца ў рэйтынгу) у ноч на 23 жніўня выйшла ў асноўны раўнд адкрытага чэмпіянату ЗША — апошняга з чатырох у сезоне турніраў "Вялікага шлема".

Сасновіч, якая дэбютавала на US Open, пераадолела тры кругі кваліфікацыі, дзе была "пасеяная" пад 16-м нумарам. Яна перамагла Анастасію Грымальску з Італіі (251) — 6:0, 6:2, прадстаўніцу Расіі Кацярыну Бычкову (173) — 6:4, 6:4 і амерыканку Марыю Санчас (303) — 6:3, 6:2.

З асноўнага раўнда пачнуць выступленні Вікторыя Азаранка (17) і Вольга Гаварцова (120).

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 23 жніўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/238/27291
Текущая дата: 10.05.2024