З прывітальным словам да ўдзельнікаў і балельшчыкаў звярнуўся прэзідэнт Асацыяцыі сусветнага футзала Раланда Аларкон Рыяс.
"Ад імя Асацыяцыі міжнароднага футзала выказваем удзячнасць уладам Беларусі за арганізацыю 11-га чэмпіянату свету. Я ўражаны арганізацыйнымі момантамі і той увагай, якую аказваюць нашаму віду спорту ў Беларусі. Прыемна знаходзіцца тут, у "Мінск-Арэне". Усім камандам хочацца пажадаць поспеху і захапляльных матчаў на гэтым турніры", - сказаў Раланда Аларкон Рыяс.
Першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Максім Рыжанкоў упэўнены, што Беларусь правядзе лепшы чэмпіянат свету па футзале ў гісторыі. "Аргкамітэт ганарыцца тым, што Беларусі даверылі высокі гонар правядзення сусветнага форуму па футзале. Нашы балельшчыкі, якія так шчыльна запоўнілі сёння трыбуны "Мінск-Арэны", добра ведаюць, колькі ўвагі ўдзяляецца развіццю спорту ў рэспубліцы. Спадзяёмся, турнір атрымае самую высокую ацэнку на міжнародным узроўні, а зборная Беларусі даб`ецца самага высокага рэзультату", - адзначыў першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Максім Рыжанкоў.
Маляўнічае музычна-светлавое шоу ўразіла балельшчыкаў, якія шчыльна запоўнілі трыбуны галоўнай крытай арэны краіны. Цэнтральнае месца ў ходзе адкрыцця адводзілася афіцыйнаму талісману ХI чэмпіянату свету па футзале Вожыку, які спусціўся з-пад даху "Мінск-Арэны" на спартыўную пляцоўку спарткомплексу.
Апошні раз еўрапейская краіна прымала чэмпіянат свету па футзале ў 1991 годзе, турнір прайшоў у Італіі. Зборная Беларусі па футзале - адна з самых тытулаваных каманд і з`яўляецца дзеючым чэмпіёнам Еўропы, ганаровы тытул каманда выйграла ў 2014 годзе ў Чэхіі.
17 красавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
17 красавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/239/30598
Текущая дата: 16.11.2024