З пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь прыбылі 758 995 іншаземцаў, паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
З пачатку 2023 года 374 009 замежных грамадзян, якія пражываюць у суседніх з Беларуссю краінах Еўрасаюза, уехалі на нашу тэрыторыю ў бязвізавым парадку: 226 592 грамадзяніны Літвы, 85 529 грамадзян і 26 157 неграмадзян Латвіі, 35 731 грамадзянін Польшчы.
Усяго з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь прыбылі 474 855 грамадзян Літвы, 173 663 грамадзяніны і 53 036 неграмадзян Латвіі, а таксама 57 441 грамадзянін Польшчы.
Звязда, 8 лістапада 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/24/71400
Текущая дата: 18.11.2024