Белорусский портал в Казахстане

Азаранка ўзнялася з 36-га на 32-е месца ў рэйтынгу ВТА



Вікторыя Азаранка ўзнялася з 36-га на 32-е месца ў апублікаваным 6 красавіка рэйтынгу ВТА. У залік увайшло 65 ачкоў, атрыманых беларускай тэнісісткай за выхад у трэці круг буйнога турніру ў Маямі (ЗША).

Топ-30 Азаранка пакінула 20 кастрычніка мінулага года. Сезон-2014 яна пачынала на другім месцы, сезон-2015 — на 31-м. 2 лютага яна апусцілася на 49-ты радок, што стала горшым паказчыкам пасля 8 ліпеня 2007 года. У лік 40 наймацнейшых спартсменка вярнулася 2 сакавіка. 

Максім Мірны апусціўся з 52-га на 54-е месца ў парным рэйтынгу. Гэта горшы паказчык пасля 4 ліпеня 1999 года.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 6 красавіка 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/240/30395
Текущая дата: 16.11.2024